
Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі выказаў сумневы наконт дамоўленасцяў паміж ЗША і Расеяй аб спыненні удараў па інфраструктуры. Паводле яго слоў, пасля размовы Трампа і Пуціна сітуацыя на месцах не змянілася — у небе над Украінай працягваюць з’яўляцца «Шахеды», а аб’екты крытычнай інфраструктуры застаюцца пад пагрозай атакі. Зяленскі падкрэсліў, што рэальныя дзеянні Расеі супярэчаць яе заявам, таму для міру трэба далейшае ўзмацненне ціску на Маскву.