Традыцыйна летам беларусы пакідаюць гарады, каб разам адсвяткаваць Купалле і пабавіцца на прыродзе. Інфаслужба па рашэнні экапраблемаў «Зялёны тэлефон» нагадвае пра бяспечнае ўзаемадзеянне з агнём, лесам і вадой.

Кажа аператар Інфаслужбы па рашэнні экапраблемаў «Зялёны тэлефон» Ягор Зялковіч:
– Развадзіць вогнішча або ставіць мангал варта толькі на былых кастрышчах альбо на абсталяваных пляцоўках. Калі ласка сачыце за вогнішчам і майце побач нейкія сродкі пажаратушэння. Тушыце вогнішча да поўнага спынення тлення і залейце вуголля вадой, нават калі здаецца што ўсё патушана. Калі не ўмееце плаваць то лепш не лезці ў ваду.
Адпаведна Інфаслужба па рашэнні экапраблемаў «Зялёны тэлефон» раіць выкарыстоўваць нумар 112 – як адзіны агульнаеўрапейскі нумар экстранай дапамогі. Нумар актуальны як для Польшчы, так і для Беларусі.
Фота «Зялёны тэлефон»







Беларускае Радыё Рацыя






