Беларускі палітычны дзеяч, публіцыст, паэт і адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гадоў на землях Беларусі і Літвы Кастусь Каліноўскі нарадзіўся 2 лютага 1838 года. Ён пражыў кароткае, але яркае жыццё, і стаў нацыянальным лідарам для беларусаў, ахвяраваўшы ўсім дзеля свабоды і незалежнасці Радзімы, – гаворыць кіраўнік Беларускага вызвольнага руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк:
– Каліноўскі – герой Беларусі, герой беларускай гісторыі. Гэта чалавек, які аформіў палітычны статус беларускай нацыі. Гэтым сваім лозунгам: «Каго любіш? Люблю Беларусь», ён фактычна аб’яднаў усіх, аб’яднаў паняцце, што ўсе людзі, якія ў Беларусі, усе мы ёсць беларусы. І фактычна гэтае разуменне палічнага адзінства беларускага пайшло ад Каліноўскага...
Каліноўскі сваім паўстаннем, сваім лозунгам, сваёй публіцыстычнай дзейнасцю, сваёй газетай і ўсім сваім жыццём сцвердзіў палітычнае адзінства беларускай нацыі. Пасля Каліноўскага назва “Беларусь” стала назвай нашай нацыі.

У новай Беларусі 2 лютага – дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага – будзе чырвонай датай. Яго імя загучыць з назваў вуліц кожнага беларускага горада і мястэчка, яго помнікі будуць выклікаць гонар у беларусаў, а на яго кароткім і яркім жыцці будуць вучыцца патрыятызму і адданасці Беларусі.
Цалкам матэрыял:
Беларукае Радыё Рацыя






