8 лютага 2026 года ў беластоцкім хабе «Новая Зямля» адбылася прэзентацыя кнігі-інтэрв’ю Зянона Пазьняка «Стаць у праломе мура». Сустрэча сабрала каля паўсотні ўдзельнікаў, якія абмяркоўвалі ідэю кнігі, ролю асобы ў гісторыі і будучыню Беларусі.

Пра вынікі сустрэчы кажа Зянон Пазьняк:
– Я адчуваю сябе сярод сваіх людзей. У эміграцыі, а бальшыня ў мяне ў Штатах прайшла, вельмі важна чуць сваю мову, быць са сваімі людзьмі. Вельмі важна. Бо мы адзін аднаго разумеем нават тады, калі мы маўчым. Ментальнасць. Гэта вельмі важна. Таму тут вельмі добра, быццам я ў Беларусь вярнуўся.

Па словах палітолага Паўла Усава, яго здзівіла колькасць беластоцкіх беларусаў, што прыйшлі на сустрэчу:
– Гэта, канешне, рэакцыя на выступ Зянона Станіслававіча, на ягоны прыезд. Але агульная атмасфера сведчыць пра тое, што зацікаўленасць да беларускага пытання, да беларускай нацыянальнай ідэі застаецца даволі вялікай. І шчыра кажучы, я не чакаў такога заангажавання, такога вялікага ўдзелу беларускай дыяспары ў Беластоку. Вельмі шмат прыйшло людзей, і гэта кажа, перш за ўсё, што нягледзячы на магчымыя расчараванні і стомленасць, беларусы не пакідаюць надзеі і жадаюць знаходзіць розныя формы актыўнасці.
На сустрэчы былі людзі з рознымі палітычнымі поглядамі; якія мелі магчымасць задаць пытанні аўтару, а таксама можна было набыць кнігі Зянона Пазьняка і далучыцца да руху «Вольная Беларусь».
Цалкам матэрыял:




Беларускае Радыё Рацыя






