Brama – так завецца сайт-каталог беларускіх каналаў на YouTube.
Фота: svaboda.org
Новы рэсурс дапамагае зарыентавацца ў відэакантэнце, створаным беларусамі, як унутры Беларусі, гэтак і па-за ёй. Распрацоўшчык сайту Вячаслаў Радзівонаў падзяліўся першымі лічбамі:
– Недзе каля 400 я назбіраў за гэтыя пару дзён. Яшчэ сотню накінулі. Сёння ўжо будзе 500 каналаў, якія правераныя і каталагізаваныя.
Brama сартыруе відэа паводле розных катэгорый. Магчыма камбінаваць тэматыку пошуку і дадаваць непрадстаўленыя ў каталозе каналы. Неўзабаве з’явіцца і моўны фільтр для зручнага выхаду менавіта на беларускамоўны кантэнт.
– Тэхнічна гэта было падрыхтавана з самага пачатку. Проста хацелася хутчэй запусціць. Потым дадаваць нейкія новыя фішкі. Згодны з тымі, хто кажа, што шмат расейскай мовы. На жаль, такая сітуацыя, у тым ліку беларусы нават за мяжой вельмі часта абіраюць расейскую мову, як мову зносінаў і мову стварэння кантэнту.
Адрас навігатара па беларускім YouTube: https://brama.online/
Беларускае Радыё Рацыя