
Праваабарончы праект Dissidentby напісаў, што Святлана Круцікава з Пінскага раёна нібыта ўчыніла суіцыд. Арганізацыя пры гэтым паведаміла, што жанчына некалькі разоў была асуджаная па «экстрэмісцкіх» артыкулах, яе каралі адміністрацыйным арыштам. Апошні суд над ёй адбыўся 6 лістапада ў Пінску за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
У следчых органах, МУС і пракуратуры Берасцейскай вобласці і Беларусі ніякай інфармацыі на гэты конт пакуль няма.
Як піша «Наша ніва», Святлане было 60 гадоў. У яе сацыяльных сетках пазначана, што ў 1987 годзе яна скончыла Пінскі педагагічны каледж. Да гэтага навучалася ў школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
Беларускае Радыё Рацыя






