15 з іх дэпартаваныя, 235 застануцца ў Беларусі. Сярод іх — Кацярына Андреева, Марфа Рабкова, Наста Лойка, Эдуард Пальчыс, Валянцін Стэфановіч, Кім Самусенка, Мікіта Залатароў.

* * *
Як паведамляе “Белсат”, паводле непацверджанай інфармацыі цяпер чакаюць вываз у Літву:
- Журналістка «Белсату» Кацярына Бахвалава (Андрэева)
- Кірыл Казей
- Аляксандр Казлянка
- Дзмітрый Кубараў
- Мікалай Куляшоў
- Наста Лойка
- Сяргей Маўшук
- Эдуард Пальчыс
- Мікіта Залатароў
Дакладна пра вызваленне гэтых асобаў стане вядома па перасячэнні мяжы.
Паводле звестак «Белсату», група вызваленых палітвязняў ужо выязджае з Менску. Яе прыбыццё ў Літву чакаюць а 19:00 (паводле беларускага часу).
Афіцыйнай інфармацыі пра вызваленых палітвязняў пакуль няма.






