З’явіліся фотаздымкі палітзняволенага Віктара Бабарыкі, а таксама відэа з ім. Іх апублікаваў Раман Пратасевіч. Як сцвярджае Пратасевіч, ён перадаў Бабарыку лісты ад родных, а Бабарыка праз яго перадаў лісты сваім сваякам.

Нагадаем, Бабарыку прызналі вінаватым паводле двух крымінальных артыкулаў і асудзілі да 14 гадоў калоніі. У ноч з 24 на 25 красавіка 2023 года Бабарыку ў стане сярэдняй цяжкасці даставілі ў аддзяленне хірургіі наваполацкага шпіталю, бо ў яго была вадкасць у лёгкіх.

Беларускае Радыё Рацыя