Пра гэта паведамляюць прапагандысты.
На цяперашні момант праваабаронцам «Вясны» вядомыя прозвішчы сямі вызваленых палітвязняў, сярод іх Ксенія Луцкіна, Ірына Санкоўская і Вольга Новікава.

Вядома, што ў зняволенні ў Луцкіной, асуджанай да васьмі гадоў калоніі, пачаліся моцныя праблемы са здароўем — у яе расце пухліна ў галаўным мозгу. Раней прапагандысты паведамлялі, што сярод памілаваных ёсць і людзі з сур’ёзнымі захворваннямі.
вясна






