
Паўла Севярынца затрымалі ў чэрвені 2020 года і асудзілі на сем гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў.
Ён быў у ліку 123 палітвязняў, вызваленых 13 снежня. Разам з большай часткай палітвязняў яго вывезлі ва Украіну.






