BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З’явіўся сайт, прысвечаны беларускай народнай вышыўцы

Праект “Сучасная вечнасць. Вышыўка і людзі, якія яе ствараюць” аб’ядноўвае аматараў вышыўкі і гісторыі беларускага строю з розных куткоў свету.

На сайце праекта viecnasc.art збіраюць базу майстрых, якія працуюць з беларускім нацыянальным касцюмам. Сайт  стварыла Аляксандра Куркова, заснавальніца ювелірнага брэнду Belaruskicry, які стаў вядомы дзякуючы кулонам з абрысамі Беларусі.