Ці праўда, што чым больш увагі да палітвязня са знешняга свету, тым больш на яго ціснуць у турме?

На гэтае пытанне даў катэгарычны адказ адзін з вызваленых і дэпартаваных з Беларусі 11 верасня, каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель:
-Гэту хлусьню й лухту распаўсюджваюць улады, распаўсюджваюць спецслужбы. Дзесьці нават спрабуюць яе падтрымаць. Скажыце сваім родным, каб менш казалі пра вас, і ў вас усё будзе добра. Скажыце, каб пра вас не пісалі, і ў вас усё будзе добра. Некаторыя на гэта вяліся, казалі і больш сядзелі ў ШІЗА, большы ціск, большыя рэпрэсіі і так далей. Таму гэта абсалютная хлусня. Зло не любіць, калі яго асвятляюць. Зло творыцца ў цемры.
Паводле ПЦ «Вясна», станам на сёння ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1168 чалавек, рэальная колькасць нашмат большая.
Цалкам гутарка:
Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя






