BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Змены для беларусаў, якія хочуць вучыцца ў Польшчы

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі атрымала афіцыйны адказ з польскага Міністэрства нацыянальнай адукацыі на запыт адносна прызнання адукацыі, атрыманай у Беларусі, для паступлення на навучанне ў Польшчы. Ад кандыдатаў на навучанне ў Польшчы не будуць патрабавацца вынікі экзаменаў ЦТ і ЦЭ, — сказана ў лісце.

Праблема ўзнікла ў сувязі з аднабаковай дэнансацыяй Беларуссю пагаднення паміж урадамі Польшчы і Беларусі аб прызнанні эквівалентнасці ў сферы вышэйшай адукацыі, роўнасці навуковых ступеняў і ступеняў у галіне мастацтва. Гэта прывяло да таго, што з 3 лістапада 2023 года разам з заявай абітурыент павінен падаць у кураторыўм асветы дакумент, які пацвярджае здачу экзаменаў з улікам тэрміну іх дзеяння — для прызнання права на паступленне ў польскія ВНУ. Новы закон уступіць у сілу 1 ліпеня 2025 года.

Беларускае Радыё Рацыя