BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зміцер Есяневіч: Спрабую знайсці ў “космасе” глебу

У нашым эфіры пабываў Зміцер Есяневіч – актор тэатру і кіно. Ён быў эвакуяваны з Беларусі некалькі дзён таму пасля таго, як адбыў тэрмін на Акрэсціна.

Зміцер Есяневіч. Фота: BYSOL

РР: Я вельмі рады Зміцер, што Вы на волі, у свабоднай краіне. Вы ўжо выдыхнулі, ці адчуваеце сябе ў “космасе”, дэзарыентавана?

– Я ў “космасе” прабую знайсці нейкую глебу. З дапамогай сваіх сяброў, калег, усіх астатніх добрых людзей, якія мне дапамагаюць. Я ўсё ж-такі не ў ваккуме. А зараз я прыехаў да вас са здымак.

РР: Чаму Беласток, найбліжэй да мяжы?

– Гэта па-першае. Па-другое, я думаю, што таней. Многа хто пачынаў з Беластоку.

РР: А ўжо потым перабіраўся у больш багатыя гарады?

– Калі выстраліць нешта па грошах, калі будзе… Я не ведаю, мне тут падабаецца – тут дрэвы ніхто не вырубае, вялікія дрэвы, тут з дзецьмі ходзіш, вялікія дзіцячыя пляцоўкі, гэтыя “хрушчовачкі” пяціпавярховыя стаяць…

РР: Для раварыстаў проста рай!

– Так, я хаджу, і тут усё для пенсіянераў, у мяне ўзрост ужо пенсійны…

РР: Ну не сказаў бы, малады чалавек у самым росквіце сіл!

– Унутры пакуль што, зараз будзем аднаўляцца. На пачатку нашай размовы я хацеў бы падзякаваць, бо заўжды забываюся.. Байсол, Андрэю Стрыжаку і яго камандзе за карысныя парады падчас выезду з краіны, за зборы, якія арганізавалі. Потым для нашай каманды «Сhin chin chanel», якія трымалі мяне на фінансавым плаву ўсе гэтыя 4 гады перабывання ў Беларусі пасля 2020 году, усё ж такі была нейкая праца, былі нейкія грошы. Людзям, якія мне ў Менску давалі неяк зарабіць, у тым жа кіно. Таксама на пачатку 20-ых гадоў маглі трошкі адстаяць, каб я здымаўся. І пазней трохі нейкія работы былі, так што усім вялікі дзякуй, камандзе «Сhin chin chanel».

Зараз персанальна – Марыя Савушкіна, Андрэй Каралевіч – гэта нашыя прадзюсары. Калега Міша Зуй, і ўсе астатнія – у іх там цяпер непрыемнасці з законам у Беларусі, тут няма. Я пра тое, што іх ужо там…

РР: Шчэмяць?

– Так, прабуюць.

РР: Наконт збору. Я заходзіў на сайт BYSOL. Там я пабачыў, што літаральна за два з паловай дні палова сумы сабраная, 2500.

– Ну вось, але там шмат дзён, хай збіраецца ўсё.

РР: Хай збіраецца, безумоўна. Але калі ласка, хто нас чуе – таксама заходзьце, дапамажыце. Таму што Зміцер прыехаў не адзін, а з сям’ёй, шматдзетны тата.

– Я ў статусе шматдзетнага таты апынуўся акурат ў 2020 годзе, пад увесь гэты замес. Страта працы, страта кватэры.

РР: Са службовай кватэры Вас выселілі?

– Так, выселілі.

РР: А як жа так? Шматдзетная, гэта ж у Беларусі ўсім шматдзетным даюць кватэры, а тут адабралі?

– Так, я вырашыў праверыць законы на сябе, і ў нас усё ж такі законы атрымаліся з двайным дном, то бок з двайнымі стандартамі. Яны як абараняюць сям’ю, так і могуць цябе выселіць, нічога складанага ў гэтым няма.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Падтрымайце актора па спаслыцы!

Беларускае Радыё Рацыя