Былы палітзняволены Зміцер Фурманаў знайшоў сабе дадатковую працу ў Вільні.

Што гэта за праца распавядае Зміцер:
— Цяпер я працую ў ініцыятыве „Вольныя“. У гэты ж час падпрацоўваю ў дастаўцы на ровары па Вільні ў кампаніях Wolt і Bolt. Апошнія два месяцы вельмі дрэнна было з замовамі, зусім няшмат. І ўлічваючы, што я на ровары працую, калі быў снег, ці галалёд, было цяжэй.
Па словах Змітра асноўная яго дзейнасць цяпер – гэта праца ў ініцыятыве «Вольныя»:
— У ініцыятыве „Вольныя“ я займаюся тэхнічнымі пытанні, вядзеннем сайту, рэдагаваннем яго. Бывае так, што хтось не паспявае зрабіць сваю задачу, ён мне перакідвае. Я той чалавек, што памагае з іншымі задачамі і маю шмат кантактаў, каб мы маглі мець камунікацыі з іншымі персаналіямі.
Зміцер Фурманаў быў сябрам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай і быў затрыманы наўпрост на пікеце па зборы подпісаў 29 мая 2020 года, у выніку яго асудзілі да двух гадоў калоніі па «народным» артыкуле 342, выйшаў з-за кратаў напрыканцы 2021 году і з-за чарговага пераследу быў вымушаны з’ехаць у Літоўскую Рэспубліку.
Беларускае Радыё Рацыя






