BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зміцер Фурманаў: прастора патрапіла пад «гэбісцкі» пагром

28 ліпеня 2024 года ў беларускай прасторы Kropka, што знаходзіцца ў цэнтры літоўскай сталіцы – Вільні, былі выбітыя вокны і разбітыя дзверы, пасярод прасторы ляжаў вялікі камень.

Адзін з уладальнікаў прасторы, былы палітзняволены Зміцер Фурманаў, каментуе гэты пагром:

 – Мы прыйшлі і бачым разбітыя вокны і дзверы. Думалі адразу тэлефанаваць у паліцыю, але яны ўжо самі прыехалі, хтосьці выклікаў, не ведаю, нават хто. Пасля далі паказанні, што там адбылося.

РР: Хто гэта зрабіў ці гэта якія правыя літоўскія нацысты?                                                                                                    

– Не, я думаю, што гэта “гэбня” ці лукашысты, ці як іх можна назваць, не ведаю. Усё гэта бачна па відэакамерах, таму што чалавек, які гэта ўсё робіць, разбівае шкло, фатаграфуе на тэлефон і пасля сыходзіць.

Зміцер кажа, што не чуў пра падобныя сітуацыі ў Вільні, і звязвае правакацыю з актыўнасцю іх крамы і прасторы:

– Не, не чуў такога, усе працуюць, усё добра, ніякіх праблем. Тут прычына, як мне падаецца, у тым, што мы робім выставы, вось зараз у нас працуе выстава мастака Алеся Пушкіна, які памёр год таму і быў палітзняволеным, яго забілі ў турме.

Зміцер упэўнены, што правакацыя таксама звязана з супрацай іх крамы і прасторы з іншымі беларускімі крамамі, такімі як «Адметнасць», якія прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкімі фармаваннямі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Змітра Фурманава