Прапагандыст Васкрасенскі заявіў, што «больш за 900 палітвязняў напісалі прашэнне аб памілаванні».

Былы палітвязень Зміцер Фурманаў не верыць гэтым словам:
– Ці верыць колькасці вязняў якія напісалі, сыходзчы са словаў прапагандыста і чалавека, які падтрымлівае рэжым, то зразумела, што не варта гэтага рабіць, хутчэй за ўсё там лічба будзе меншая. А наконт таго, што прымушаюць, і чалавек які не падпіша гэтае прашэне, то яго могуць надалей катаваць ці адпраўляць у ШЫЗА ці ў карцар, то гэта вядома.
Па словах Зміцера Фурманава за тое, каб на волю выйшлі беларускія палітвязні , трэба змагацца штодня:
– Трэба кожны раз пра гэта казаць замежным палітыкам, якія могуць паспрыяць абменам. Што павінны быць таксама ўключаныя і палітзняволеныя ў Беларусі ў гэтыя абмены. Таму што ёсць адпаведны спіс людзей, якія могуць не дажыць да вызвалення, таму іх трэба як найхутчэй вызваляць.
Зміцер Фурманаў – вядомы беларускі палітвязень, якога затрымалі у траўні 2020 года, на той самай акцыі, дзе і быў затрыманы Сяргей Ціханоўскі. Зміцер зараз жыве ў Вільні, мае прастору і краму «Кропка», а таксама ён супрацоўнічае з ініцыятывай «Вольныя», якая дапамагае былым палітвязням.
Беларускае Радыё Рацыя