BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зміцер Грынкевіч чакае вырашэння лёсу ў аэрапорце Кішынёва

Беларускі блогер і актывіст Зміцер Грынкевіч чакае вырашэння свайго лёсу ў пакоі для дэпартаваных асобаў у аэрапорце Кішынёва.

Як паведаміў ён у размове з карэспандэнтам Беларускага Радыё Рацыя, сітуацыя ўзнікла пасля яго прыбыцця ў Малдову раніцай 6 лістапада. Паводле Грынкевіча, пасля прызямлення яго затрымалі супрацоўнікі памежнай службы і адвялі на допыт.

 Зміцер Грынкевіч

Распавядае Зміцер Грынкевіч:

-Вылецеў з Ерэвана для таго, каб зрабіць візеран, у Кішынёў. І тут, калі я падышоў да стойкі пашпартнага кантролю, мяне адразу накіравалі ў пакой, дзе людзей трымаюць перад тым, як вырашыць, што з імі рабіць. Некалькі разоў дапытвалі, фоткалі, што ў мяне ў фотаапараце, глядзелі мой ютуб-канал, тэлеграм, здзіўляліся, што я карыстаюся толькі тэлеграмам для камунікацыі. Дапытвалі, ці маю я знаёмых у Малдове, альбо ў Расеі.

Па словах Змітра, прадстаўнікі памежных службаў аэрапорта паводзяць сябе вельмі тактоўна, аднак яму не тлумачаць, куды яго будуць дэпартаваць.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя