Беларускі блогер і грамадскі актывіст Зміцер Грынкевіч ужо паўтары месяцы знаходзіцца ў Ерэване, дзе чакае далейшага вырашэння свайго лёсу.
Ён адзначае, што ніводная беларуская структура пакуль не аказала яму падтрымкі, а Кабінет Святланы Ціханоўскай адказаў, што «не з’яўляецца турыстычнай фірмай і таму не можа дапамагчы».

Зміцер распавёў, чым ён цяпер займаецца ў Ерэване і як спрабуе знайсці магчымасці для далейшага жыцця:
– Магу знаходзіцца пакуль у месцы, якое вартае ўвагі, але рызыкоўнае для большасці беларусаў, і таму беларусы не ведаюць. Спрабую вывучаць і паказаць на сваім канале розныя месцы. Вось тэма звычайна такая – іду ў разведку, правяраю маршрут, гляджу, што вартае найперш увагі, потым праз некаторы час раблю гэта ў выглядзе стрыму. Вось, напрыклад, я нядаўна схадзіў на мемарыял ахвярам генацыду армян.
Па словах Зміцера Грынкевіча, ён спадзяваўся на дапамогу праваабаронцаў і сяброў, аднак зара дапамогу аказваюць толькі людзі, што ведаюць яго асабіста:
– Рэальна з медыйнай прасторы я за гэты час сышоў, таму засталіся з рэальнай падтрымкай і дапамогай толькі тыя людзі, якія мяне ведаюць асабіста. Вось юрыстка, актывісты з Польшчы, якія былі ў свой час у Батумі, і ўсё. Але па-шчырасці пакуль гэтага хапае.
Больш за два гады Зміцер Грынкевіч жыў у грузінскім Батумі, аднак пасля чарговага «абнулення на мяжы» грузінскія памежнікі не пусцілі яго назад у краіну. Цяпер Зміцер апынуўся ў Арменіі, дзе спрабуе атрымаць еўрапейскую візу і з часам перабрацца ў Польшчу.
Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя
Фота з асабістага архіву Змітра Грынкевіча






