BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зміцер Грынкевіч: Я ўжо месяц чакаю дапамогі ў Арменіі

Блогер і беларускі актывіст Зміцер Грынкевіч ужо месяц чакае вырашэння свайго лёсу ў армянскім Ерэване. Месяц таму актывіста не ўпусцілі пасля чарговага памежнага абнулення на тэрыторыю Грузіі грузінскія памежнікі.

Пра тое, хто яму дапамагае і якім чынам,  удаецца выжываць у Арменіі, кажа Зміцер Грынкевіч:

З розных ініцыятыў, як ініцыятыва паспрабавала дапамагчы толькі ініцыятыва “Вольныя”, праўда іх кампетэнцыі крыху не такія, як мне зараз патрэбна. Але яны рэальна не адзін раз з’яўляліся на гарызонце. Іншыя ўсе ініцыятывы, з’яўляючыся на гарызонце, пасля прападалі, ці рабілі яны што ці не – невядома. Асабліва мне “спадабаўся” такі прадстаўнік па міграцыйных пытаннях Віталь Малчанаў.

Па словах актывіста, зараз ён мае толькі невялічкую дапамогу ад знаёмых, якія калісьці таксама жылі ў Батумі:

 – Перадачу мне арганізоўвае ўкраінскі актывіст з Батумі і беларуска, якая жыве ў Тбілісі. Юрыдычную дапамогу аказвае наш праваабаронца з Тбілісі, які ўвесь час бадаецца з сакартвэлаўскай сістэмай, і дзяўчына-юрыстка, якая, я не ведаю, ці можна называць яе імя, якая зараз жыве ў Польшчы, але доўга жыла ў Батумі.

Зміцер таксама вельмі ўдзячны за дапамогу Армянскай філіі Хельсінскага камітэту, якія літаральна некалькі дзён як даведаліся пра яго справу і адразу ўзяліся дапамагаць актывісту.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя