BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зміцер Грынкевіч: Маю праблемы з легальнай працай у Арменіі

Беларускі актывіст і блогер Зміцер Грынкевіч ужо больш за паўгода чакае вырашэння пытанняў, звязаных з яго легальным знаходжаннем і працай у Арменіі.

Зміцер Грынкевіч. Фота з асабістага архіву Змітра Грынкевіча
Зміцер Грынкевіч. Фота з асабістага архіву Змітра Грынкевіча

Паводле Грынкевіча, складанасці ўзніклі пасля таго, як грузінскія памежнікі не дазволілі яму ўезд на тэрыторыю Грузіі. Пасля гэтага ён вымушаны быў застацца ў Арменіі, дзе цяпер спрабуе аформіць неабходныя дакументы для легальнага пражывання і працы.

– Роўна восьмага чысла было пяць месяцаў, як я знаходжуся ў Арменіі. Легалізавацца не атрымліваецца, зараз мне свеціць “візаран”, і я разважаю, дзе яго рабіць. Як аказваецца, Арменія – вельмі цікавая краіна, па зямлі можна трапіць толькі ў дзве краіны, у якія мне цяпер нельга – Іран і Сакартвэла. А астатнія варыянты толькі самалётам. Думаю паспрабаваць у Малдову.

Па словах актывіста, ён будзе пакуль працаваць у Арменіі нелегальна:

– Нелегальна альбо паўлегальна. Але я ўсё адно бачу варыянты менавіта легальна толькі альбо сваё ІП, свая справа, альбо дастаўка. І астатнія варыянты будуць хай і нелегальныя, але паўлегальныя, таму што ўсюды трэба, нам беларусам гэта будзе дзіўна гучаць, ведаць веданне армянскай мовы.

За час знаходжання ў Арменіі візавае пытанне для Змітра пакуль не вырашана, а ўжо праз пару тыдняў яму трэба з’язджаць з гэтай каўказкай краіны.

Цалкам матэрыял:

Арменія
Арменія
Арменія
Зміцер Грынкевіч. Фота з асабістага архіву Змітра Грынкевіча

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з асабістага архіву Змітра Грынкевіча