BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зміцер Казлоў: Пакуль толькі чуткі пра чарговае вызваленне палітвязняў

Прыкладна раз на тры месяцы вызваляюць палітвязняў у Беларусі. Нават калі ў снежні на волю выйдзе чарговая партыя закладнікаў рэжыму, то з такім тэмпам вызваленне 1200 асобаў расцягнецца на гады, — адзначыў былы палітвязень, блогер, аўтар ютуб-канала Шэры Кот — Зміцер Казлоў, які знаходзіцца ў Літве:

– Я ацэньваю гэтыя чуткі так, што гэта цалкам можа быць. Аднак мы ўжо чулі гэта шмат разоў. Я чуў, што і ў кастрычніку пра гэта гаварылі, і ў лістападзе гаварылі, што вось-вось. Цяпер таксама гавораць, што павінны вызваляць. Тое, што кагосьці яшчэ вызваляць, гэта відавочна, таму што здзелка ідзе, ніхто не адмяняў дамоўленасці, якія былі.

Зміцер Казлоў

Рэжым Лукашэнкі працягвае рэпрэсіі, і становішча палітычных зняволеных у Беларусі жахлівае — за кратамі ўсё яшчэ больш за 1200 чалавек. Умовы ўтрымання ў турмах надзвычай жорсткія, адсутнічае доступ да медыцынскай дапамогі, паведамленні сведчаць пра наўмыснае пагаршэнне здароўя зняволеных, напрыклад, з-за адсутнасці ацяплення або ложкаў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя