BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зміцер Казлоў: Ужо вяду стрымы

Два тыдні знаходзіцца на волі і ўжо вяртаецца да дзейнасці ў якасці блогера беларус Зміцер Казлоў – прымусова дэпартаваны рэжымам Беларусі ў Літву, аўтар ютуб-канала, блогер “Шэры Кот”. За кратамі ў Беларусі ён правёў пяць год.

Фота з публічнага доступа ў сацыяльных сетках

Пра тое, як усё цяпер складваецца ў Літоўскай Рэспубліцы, распавёў сам грамадскі дзяяч:

-Нас дэпартавалі, як вы ведаеце. Зараз мы знаходзімся ў Літве. Пакуль ідзе запаўненне дакументаў, вырашэнне медыцынскіх пытанняў і плюс папраўка здароўя, узнаўленне дзейнасці папярэдняй. Спрабую вярнуцца да нармальнага стану, ужо стрымы вяду, наведваю розныя падзеі, унікаю ў сутнасць справы, як за пяць год змянілася.

Зміцер Казлоў падагульніў, што на дадзены момант ён спрабуе сабраць неабходную яму тэхніку, запоўніць інфармацыйныя прабелы і аднавіць здароўе. У той жа час важным застаецца вырашэнне пытання з дакументамі для далейшага знаходжання ў Літве.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя.