Беларусы Бельгіі да Дня волі, 25 сакавіка, ладзяць традыцыйны збор на дапамогу і падтрымку беларускіх ваяроў палка імя Кастуся Каліноўскага, што вядуць сваё змаганне ва Украіне.

Пра гэтую ініцыятыву распавёў Госць Рацыі – валанцёр палка імя Кастуся Каліноўскага з Бельгіі Зміцер Піменаў.
Зміцер Піменаў: Апошні раз прывозілі перадачу хлопцам да калядна-навагодніх святаў. Мне прыйшлося сустрэцца з байцамі, якія толькі што вярнуліся з фронту, з гарачых месцаў. Яны былі так рады, што з Бельгіі прывезлі ім неабходныя рэчы і калядна-навагоднія пачастункі, што сапраўды ў некаторых хлопцаў вочы вільгатнелі. Вельмі было прыемна, што нават у Бельгіі людзі не застаюцца абыякавымі, людзі хочуць дапамагаць каліноўцам. Я выконваю гэтую місію. За гэта яны былі дужа ўдзячны.
Аднаму з падраздзяленняў быў вельмі патрэбны генератар, яны яго чакалі, каб адразу забраць з сабой на баявыя зданні. Ну і сказалі мне: хлопцы, дапамагайце, мы дужа будзем вам рады, будзем вам удзячны. Я, зразумела, пасля кожнай паездкі стомлены, змучаны, дарога далёкая. Калі вяртаўся назад, пачаліся снегапады. І дарога была дужа цяжкая. І мне здавалася, што ўсё, апошні раз. Але прыходзяць запыты з палка: трэба тое, Мірон, трэба тое, дружа, прышлі тое.
Ізноў не ведаш, як і што рабіць, бо невядома, які будзе збор ад нашых дарагіх беларусаў. Але беларусы мяне радуюць, вельмі прыемна, што тыя людзі, з якімі ў нас ёсць трошкі розныя палітычныя погляды, але яны таксама ахвяруюць. Таксама вялікая колькасць украінцаў ахвяруюць для каліноўцаў. Больш правільна сказаць – украінак. Чамусьці яны больш з любоўю адносяцца да беларусаў, таму ёсць дзяўчаты, якія стабільна, хоць невялікую суму, але ахвяруюць на полк Каліноўскага. Зразумела, што ёсць беларускія сем’і, якія ад пачатку вайны ахвяруюць сродкі. Я ўдзячны, што яны давяраюць мне свае сродкі. Дужа прыемна для маёй душы, што ніводнага разу ў мяне не спыталі справаздачу па гэтых сродках. Але я гатовы зрабіць справаздачы за кожны цэнт.

Сёння пазванілі хлопцы і кажуць: выйдзі на вуліцу, мы хочам нешта перадаць каліноўцам. Я іх ведаю толькі па пікетах. Прывезлі дзве вялікі сумкі энергетычных батончыкаў. Я дужа ім удзячны. Сёння праз гэта быў радасны дзень.
Ну і зразумела, што людзі кожны дзень, хто дзесяць, хто дваццаць, хто пяцьдзясят еўра перадаюць. Хочацца таксама распавесці пра аднаго добрага беларуса, які займаецца вытворчасцю розных вырабаў, якія можна прадаваць падчас пікетаў, людзі купляюць гэтыя мастацкія вырабы, чалавек, які іх прадае, кладзе гэтыя грошы ў касу для каліноўцаў.
Ахвотныя дапамагчы могуць пералічваць грошы праз наступныя рэквізіты:


Цалкам размова:
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






