Два гады існуе ў эміграцыі недзяржаўная беларуская арганізацыя “ІншыЯ”. Яна скіраваная найперш на ўразлівыя часткі насельніцтва, якія патэнцыйна могуць падвяргацца дыскрымінацыі.

Падрабязней пра дзейнасць арганізацыі распавёў наш сённяшні Госць Рацыі, сузаснавальнік і дырэктар арганізацыі Зміцер Радзіеўскі:
-Нашая арганізацыя з’явілася ў 2022 годзе. Афіцыйна дату нараджэння мы ставім як 4 сакавіка, калі мы вырашылі, што мы будзем менавіта “ІншыЯ”, абралі сваю назву, але працэс збору каманды быў крыху раней, дзесьці за месяц, але гэта пачатак 2022 года. І зараз нам ужо два гады. Ідэя з’явілася з таго, што мы калісьці часткай каманды працавалі разам у арганізацыі “Жывая бібліятэка”, але праз усе рэпрэсіі, праз знішчэнне нашай арганізацыі, праз пераезды і так далей “Жывая бібліятэка” перастала існаваць. Але была частка людзей, якія ўсё яшчэ верылі, што яшчэ можна дабіцца зменаў у нашым грамадстве. І вырашылі сабрацца і стварыць нешта новае. Так і з’явілася арганізацыя “ІншыЯ”.
РР: Якія кірункі дзейнасці Вы маглі б вызначыць як прыярытэтныя?
Зміцер Радзіеўскі: Мы зараз выдзяляем тры асноўныя кірункі дзейнасці. Мы працуем з прасоўваннем скразных каштоўнасцей у грамадстве, гэта больш інфармацыйная работа з шырокай аўдыторыяй, таксама мы працуем з тым, каб скразныя каштоўнасці дадаваліся і ўключаліся ў працу іншых арганізацый, як бізнесу, так і НДА-сектару. І тут мы адукацыйныя мерапрыемствы праводзім, цікавыя матэрыялы практычныя робім на нашым сайце, каб было нешта карыснае. І трэці кірунак – гэта больш прамая праца з уразлівымі групамі – гэта пра фармаванне і павелічэнне іх устойлівасці.
З апошніх праведзеных мерапрыемстваў у межах недзяржаўнай арганізацыі “ІншыЯ” сталі Квіз, “Калажная майстэрня” ды “Жывая Бібліятэка”. А знайсці афішы бліжэйшых сустрэч можна па назве ініцыятывы ў сацыяльных сетках – “ІншыЯ”.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






