Гэта рытуал масавай праявы пакоры, а ніякія не выбары. У гэтым перакананы прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі Зміцер Васэрман.

І тут не ідзе гаворка пра ўдзел ці не ўдзел у так званым выбарчым працэсе, бо ні то, ні другое сэнсу ня мае ў сённяшніх умовах, – адзначыў ён:
– Відавочна гэта ніякія не выбары. Гэта спектакль, гэта перш за ўсё рытуал масавай праявы пакоры. Лукашэнка траўмаваны 2020 годам, і не хоча бачыць нават мінімальнай праявы апазіцыйнасці. Ён вельмі добра разумее, што большасць беларусаў яго ненавідзіць.
Зміцер Васэрман дадаў, што працэс назірання за так званымі выбарамі таксама ня мае ніякай мэтазгоднасці і можа быць небяспечным для тых, хто ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя






