Пра гэта піша Праваабарончы Цэнтр «Вясна». Апошнія навіны ад палітзняволенага былога старшыні «Маладога фронту» расказала ягоная жонка Наста Дашкевіч.

«Зміцер прабыў у Жодзіна паўгода ў бетоннай клетцы. Увесь час у карцары: ад ліпеня і да студзеня. Цяпер яго перавялі зноў у Навасады. Туды ж, дзе яму завялі крымінальную справу. Зараз ён зноў у ШЫЗА, дзе скардзіцца на дзікі холад. Кажа, што яму даводзіцца па 8 разоў за ноч уставаць на зарадку, каб сагрэцца. А за гэта яму складаюць рапарты, што ён не ляжыць пасля адбою», – падзялілася Наста Дашкевіч у Фэйсбуку і адзначыла, што «не ведае, як даваць рады з усімі бытавымі пытаннямі і чацвярымі дзецьмі», ведаючы, што муж пакутуе.