BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Змяя ўкусіла сябе за хвост”

“Экстрэмісцкім” прызналі ролік пра тое, што беларуса затрымалі за відэа пра дрэнныя дарогі — у красавіку сілавікі самі хваліліся гэтым фактам.

“Экстрэмісцкім” прызналі ролік пра тое, што беларуса затрымалі за відэа пра дрэнныя дарогі — у красавіку сілавікі самі хваліліся гэтым фактам.

Суд Мядзельскага раёну 12 чэрвеня прызнаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі” адразу 10 відэаролікаў блогера “FreshMeatOMG”. Сярод іх і ролік “В Беларуси мужчину задержали за видео о плохих дорогах” — адзначым, што такі выпадак сапраўды быў, відэа пра гэта апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы.

Таксама ў “экстрэмісцкі” спіс трапілі:

Telegram-каналы і чаты “Медики.Гродно”, “Роспартизан”;

YouTube-канал “Инициатива Курорта Нарочь”;

Старонкі ў сацсетках праекту “Media IQ”;

Кнігі “Монографии Виктора Суворова (В.Б. Резуна): День “М”. Когда началась Вторая Мировая война?”, “Ледокол. Кто начал Вторую Мировую войну?”;

TikTok-старонкі “Чарадзей”, “Kaniušeŭski”, “zmahar_”, “Belarus”.

Крыніца: t.me/viasna96