BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Знік былы палітвязень Андрэй Кудзік

У Вілейцы знік былы палітвязень Андрэй Кудзік. Ён не выходзіць на сувязь з 15 лютага, паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

У лютым 2022-га года Андрэя прыгаварылі да 2 гадоў калоніі па “народным” артыкуле 342 КК. На судзе актывіст не прызнаў віны і адмовіўся ад дачы паказанняў. 18 ліпеня 2023 года палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. У мінулым кастрычніку яму прызначылі 15 сутак арышту за віншаванне Украіны з Днём Незалежнасці ў ЦікТоку.