BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Знікла сувязь з берасцейскім журналістам Алегам Супрунюком

Паводле сяброў і знаёмых, Алег Супрунюк перастаў адказваць на тэлефанаванні пасля 22 студзеня. Не з’яўляецца журналіст і ў сацыяльных сетках, піша БАЖ.

Фота: Privat

Спачатку калегі прытрымліваліся версіі, што ён можа быць затрыманы і асуджаны па адміністрацыйнай справе. Але прайшло ўжо больш за 20 дзён, а ў раскладах працы берасцейскіх судоў імя Алега Супрунюка так і не з’явілася.

Таму ёсць верагоднасць, што ён насамрэч затрыманы, але ў межах крымінальнай справы.

Падобным чынам журналіст быў затрыманы ў ліпені 2021 года. Тады дома ў Алега Супрунюка правялі ператрус,  Пазней стала вядома, што  сілавікі ладзілі «налёты» на прадстаўнікоў незалежных СМІ па ўсёй Беларусі.