BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зняволеныя ў наваполацкай калоніі заявілі, што іхнія рэчы знішчаюць супрацоўнікі

Супрацоўнікі ПК-1 знішчалі асабістыя рэчы асуджаных праз недахоп месца на складах. Працаўнікі калоніі заяўлялі, што «пазбаўляюцца халусця». «У перапоўненай наваполацкай папраўчай калоніі № 1 не хапае месца для захоўвання прадуктовых перадач і рэчаў асуджаных, таму адміністрацыя калоніі дзейнічае такімі радыкальнымі мэтадамі.

Здымак ілюстрацыйны

Пад знішчэньне рэчаў, якія нібыта сталі непрыдатнымі або „лішнімі“, могуць трапіць амаль новыя тэпці, абутак для спорту, зменныя спартовыя гарнітуры, ручнікі і т. д.» — паведаміў тэлеграм-канал Maydayteam. Пры гэтым, каб не «загрувашчваць» склад калоніі, дзе па законе сваякі з часам маюць права забраць рэчы, адміністрацыя афармляе менавіта іх утылізацыю, а не адпраўку на захоўванне.