BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зноў будуць судзіць Пятра Зіневіча

Суд над палітвязнем Пятром Зіневічам пачнецца ўжо сёння, 12 жніўня а 10:00 у судзе баранавіцкага раёна і горада Баранавічы.

Пры гэтым мужчына выйшаў па амністыі яшчэ ў 2023 годзе:

– Падставай да затрымання жыхара Баранавічаў стаў удзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў. На адным з відэё, якое знялі прадстаўнікі сілавых структураў, Петр Зіневіч сказаў, што ў той момант ішоў праз плошчу.

Пакуль дакладна не агучвалася, які менавіта артыкул прад’яўляецца мужчыне, аднак праваабаронцы мяркуюць, што гэта можа быць артыкул 342 Крымінальнага кодэкса або Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак або актыўны ўдзел у іх.

Раней Пётр Зіневіч быў асуджаны па артыкуле 188 Крымінальнага кодэкса або gаклёп на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хімія”).

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: “Вясна”