BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зноў невядома, дзе знаходзіцца Паліна Шарэнда-Панасюк

Чарговая псіхолага-псіхіятрычная экспертыза Паліны Шарэнда-Панасюк, верагодна, скончылася. Пра гэта напісаў у Facebook муж Паліны.

“Паліны ўжо няма ў Цэнтры судовых экспертызаў у Навінках. Экспертыза скончылася, так і не пачаўшыся. Магчыма, Паліну этапавалі адтуль яшчэ на мінулым тыдні. Мы так і не паспелі перадаць ёй туды прадукты, неабходныя рэчы і лекі. Мы не ведаем, дзе яна зараз знаходзіцца, і які стан яе здароўя”, – напісаў Андрэй Шарэнда.

Нагадаем, два разы жанчыну адпраўлялі на экспертызу ў РНПЦ псіхічнага здароўя. Гэта было перад яе першым судом у 2021 годзе, а потым пасля спробы Паліны адмовіцца ад беларускага грамадзянства. Яшчэ адна такая экспертыза праводзілася наўпрост у следчым ізалятары. Цяпер актывістку ў чацвёрты раз адправілі на экспертызу.