BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зноў затрыманы бацька палітзняволенага Мікіты Залатарова Міхаіл Лапуноў

Раней мужчына правёў за кратамі 102 дні — яго 7 разоў запар арыштоўвалі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

У гэты раз, хутчэй за ўсё, мужчыну зноў арыштавалі, піша @viasnaHomel.

Сын Міхаіла ЛапуноваМікіта Залатароў — адзін з наймалодшых затрыманых палітвязняў у выніку пратэстаў 2020 года. Агульны тэрмін пакарання для яго склаў чатыры з паловай гады выхаваўчай калоніі.

У лістападзе Telegram-чат «Гомель за Никиту Золоторева» быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем». У рашэнні КДБ было пазначана, што дачыненне да яго нібыта мае бацька Мікіты — Міхаіл Лапуноў.

вясна