BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Жонцы палітвязня прысудзілі вялікі штраф за атрыманне дапамогі ад «INeedHelpBY»

Жонку палітзняволенага Арцёма Ляшнеўскага пакаралі штрафам памерам 1000 рублёў за атрыманне дапамогі ад дабрачыннай сеткі «INeedHelpBY» на суму 1157 рублёў 11 капеек. Пра гэта паведамляе «Віцебская Вясна».

У судзе прагучалі звесткі пра тое, што жонка палітзняволенага перадавала прадстаўнікам «экстрэмісцкага фармавання» звесткі пра судзімасць мужа, а потым «атрымала і выкарыстала ў асабістых мэтах дабрачынную дапамогу ў выглядзе таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў», за якія сетцы «Еўраопт» заплацілі з-за мяжы. Суд Воршы і Аршанскага раёну разгледзеў справу 1 лютага, але пра вынікі праваабаронцы даведаліся толькі цяпер.

Арцём Ляшнеўскі – жыхар Барані, які працаваў на аршанскай чыгунцы машыністам. Ён быў асуджаны за «Абразу прадстаўніка ўлады» за тое, што ў адной з сацсетак пакінуў абразлівы каментар у адрас гарадзенскага даішніка Вайцяшонка. Палітвязню прысудзілі 2,5 года «хіміі», ён адбывае пакаранне ў Ваўкавыску.