Фёдару Шведаву 48 гадоў. Ён родам са Светлагорска. У 1998-м скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт на фізіка. Шведаў з сям’ёй жыве ў Ашмянах. У іх з жонкай трое дзяцей — двое дарослых і адно непаўналетняе, паведамляе nashaniva.com.

Ён быў зоркай беларускага «Што? Дзе? Калі?» яшчэ да таго, як патрапіў у тэлеверсію праграмы. Гуляе ён з 2006 года і ўдзельнічаў у амаль усіх рэспубліканскіх спаборніцтвах. А ў 2013-м, пасля ўдзелу ягонай каманды «Гасіла» ў «Брэйн-рынгу», іх запрасілі ў так званую «элітарку».
Каманда Фёдара адгуляла восем сезонаў, апошні — у маі 2020-га. У 2017-м Фёдар атрымаў Вялікую хрустальную саву як найлепшы гулец сезона.
Калі яго затрымалі — дакладна невядома, як і сутнасць абвінавачання. Вядома толькі, што ён ахвяраваў да траўня 2021 года. Суд над Шведавым пачнецца 15 красавіка ў Гарадзенскім абласным судзе.






