BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Жорсткія затрыманні ў Менску

26 чэрвеня раніцай на вуліцы Ўсходняй у Менску жорстка затрымалі хлопца, піша Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Як паведамляюць відавочцы, затрыманне адбылося каля 9-й раніцы – трое чалавек у цывільным накінуліся на менчука і павалілі на зямлю. На крыкі хлопца аб дапамозе выйшла ягоная маці, якой сказалі, што яе сына вязуць у Першамайскі РУУС. У поўным абмундзіраванні і са зброяй – сілавікі паказалі кадры затрымання мужчыны за ўдзел у пратэстах

Паводле іх, мужчына працуе ў страхавой кампаніі, а ў 2020-ым годзе прымаў удзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту. Таксама яго абвінавацілі ў «экстрэмісцкіх» падпісках.