ЗША мяняюцца на вачах. Не прайшло і трох месяцаў з моманту абрання прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, як прымаюцца дзясяткі законаў, якія цягнуць за сабой дзеянні і канкрэтныя змены ў краіне, у тым ліку па міграцыйнай палітыцы.

Кажа беларус, які жыве ў ЗША, Зміцер Акулаў:
– Я таксама размаўляў з міграцыйнымі адвакатамі, і яны кажуць, што сітуацыя змянілася ў горшы бок. Цяпер цяжэй атрымаць палітычны прытулак, на 10-15% адмоваў будзе больш. І пагроза дэпартацый расце кратна. Таксама шматлікія, хто ў легальным статсусе, у чаканні суда таксама знаходзяцца ў зоне рызыкі.
Выбары амерыканскага прэзідэнта прайшлі 5 лістапада мінулага года, а ягоная інаўгурацыя прайшла крыху больш за тыдзень таму – 20 студзеня.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з сацыяльных сетак






