BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Журналіст “Вячэрняга Бабруйска” Дзяніс Носаў арыштаваны на 15 сутак

Журналіст “Вячэрняга Бабруйска” (Магілёўская вобласць) Дзяніс Носаў арыштаваны на 15 сутак, паведамляе “Медыязона”. Мужчыну прызналі вінаватым паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць).

Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэазапіс, на якім Носаў звязвае прычыну свайго затрымання з тым, што з 2020 года адпраўляў праз “Тэлеграм” сваім знаёмым “экстрэмісцкія матэрыялы” і падпісаўся на “экстрэмісцкія каналы” пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне, каб быць “у курсе падзей”.

У кастрычніку 2020 года Носава ўжо затрымлівалі падчас адной з пратэстных акцый, якую ён асвятляў. Трое сутак ён правёў у ізалятары, але справа супраць яго была закрытая. У верасні 2022 года дома ў журналіста адбыўся вобшук.