Яго абвінавачваюць па артыкуле «садзейнічанні «экстрэмісцкай» дзейнасці», – паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Аб пачатку спецвытворчасці ў дачыненні да Кіркевіча стала вядома 29 сакавіка.

Алесь Кіркевіч – пісьменнік, краязнаўца, былы намеснік старшыні «Маладога фронту» і былы палітвязень. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года ён быў прыгавораны да чатырох гадоў калоніі. Цяпер вымушана жыве ў Польшчы.