BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Журналіста-фрылансера з Пінска асудзілі да шасці гадоў калоніі і вялікага штрафу

У судзе Столінскага раёна 5 красавіка асудзілі 53-гадовага журналіста-фрылансера і відэаблогера Аляксандра Ігнацюка.

Палітзняволенага прызналі вінаватым у арганізацыі пратэстаў у Століне і Менску, паклёпе на Лукашэнку і вымагальніцтве. На судзе Аляксандр часткова прызнаў віну ў першых абвінавачваннях, але не прызнаў віну ў вымагальніцтве.

Суддзя Сяргей Насеня прызначыў яму шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 200 базавых велічыняў (8 000 рублёў). У журналіста таксама канфіскавалі ноўтбук як «сродак здзяйснення злачынства».

Падтрымаць палітвязня: СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Аляксандр Аляксандравіч Ігнацюк.

вясна