
З гэтага вынікае, што яму афіцыйна прад’яўлена крымінальнае абвінавачанне, паведамляе @bajmedia.
Нагадаем, пра затрыманне Ігара Ільяша стала вядома (https://t.me/viasna96/28235) 22 кастрычніка. Праўладныя тэлеграм-каналы пісалі, што Ільяш займаўся “садзейнічаннем экстрэмісцкім фармаванням” — даваў інтэрв’ю незалежным СМІ, а таксама нібыта “займаўся зборам звестак для замежных разведак” — даваў каментары ўкраінскім выданням.
Жонка Ігара — палітзняволеная журналістка Кацярына Бахвалава.
Крыніца: t.me/viasna96






