BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Журналіста з Берасця будуць судзіць за сяброўства ў БАЖ

Як паведамляе пракуратура Берасцейскай вобласці, мужчына не пазней за кастрычнік 2023 года «ўвайшоў у склад групы грамадзян, аб’яднаных пад назвай “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, якая ў лютым таго ж года была прызнаная “экстрэмісцкім фармаваннем”. 

Здымак ілюстрацыйны

У віну таксама ставіцца, што берасцеец «наўмысна склаў не менш за 43 журналісцкія артыкулы, якія былі апублікаваныя ў адкрытым доступе” і нібыта «змяшчалі заведама ілжывыя звесткі».

Цяпер журналіст знаходзіцца пад вартай, піша @reformby.