Суддзя Менскага гарадскога суда Вера Галаўкова 10 снежня вынесла вырак журналістцы Вользе Радзівонавай — 4 гады пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Журналістку, якую праваабаронцы прызналі палітычнай зняволенай, абвінавацілі паводле чатырох крымінальных артыкулаў дыфамацыйнага характару: частак 1 і 2 артыкула 367 КК РБ — «Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»,артыкула 369–1 КК РБ — «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»,часткі 1 артыкула 130 КК РБ — «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы»,часткі 1 артыкула 368 ККРБ — «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
Вольгу Радзівонаву затрымалі 7 сакавіка 2024 года. Вядома, што падчас утрымання ў СІЗА № 1 яе накіроўвалі на псіхіятрычную экспертызу ў лякарню ў Навінках.
Вольга Радзівонава працавала да 2020 года ў Kyky.org, супрацоўнічала ў якасці фрылансеркі з беларускімі і замежнымі медыя.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з Фэйсбука Вольгі Радзівонавай