BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Журналістка Слаўнікава чацвёрты дзень народзінаў за кратамі


Ірыну Слаўнікаву затрымалі 30 кастрычніка 2021 года на пашпартным кантролі ў менскім аэрапорце па вяртанні з адпачынку. Разам з ёй затрымалі мужа Аляксандра Лойку.

Спачатку іх вінавацілі ў распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў», асудзілі на 15 дзён арышту. Потым яшчэ на 15. Затым Аляксандра асудзілі на яшчэ 15 дзён, па сканчэнні якіх вызвалілі, ён пакінуў Беларусь. Супраць Ірыны распачалі крымінальную справу.

Праз 9 месяцаў суддзя Гомельскага абласнога суда Мікалай Доля асудзіў Ірыну на 5 гадоў зняволення, прызнаўшы яе вінаватай ва ўдзеле ў масавых пратэстах і ў «Стварэнні экстрэмісцкага фарміравання».

Суд над журналісткай праходзіў у закрытым рэжыме, Ірына не прызнала віны. Цяпер яна адбывае пакаранне ў жаночай калоніі № 4 у Гомелі. Тэрмін сканчаецца ўвесну 2026 года.