BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Журналістку Паліну Піткевіч пачнуць судзіць сёмага сакавіка

Пераслед журналістаў у Беларусі. Сёмага сакавіка ў Менскім гарадскім судзе пачнецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да журналісткі Паліны Піткевіч. Яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў так званым «экстрэмісцкім фармаванні», піша «Наша Нiва».

Гаворка ў справе ідзе пра праект Media IQ, які летась у чэрвені ўлады абвясцілі «экстрэмісцкім». А КДБ указаў Паліну Піткевіч датычнай да яго. Прыкладна ў той самы час Паліна перастала з’яўляцца ў сацыяльных сетках. Паліна Піткевіч скончыла журфак БДУ ў 2016 годзе. Як журналістка пісала на тэмы культуры.

Беларускае Радыё Рацыя