BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Журналісты за талерантнасць» працуюць над пашырэннем культуры талерантнасці

Стратэгія скіраваная, як для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, так і для тых, хто ўладкоўваецца за мяжой. Пра формы дзейнасці недзяржаўных арганізацый расказвае яе прадстаўнік. «Журналісты за талерантнасць» – ініцыятыва, якая працуе над пашырэннем культуры талерантнасці і інклюзіі ў беларускім грамадстве, у сучасных умовах працуе і для беларусаў унутры краіны, кажа кіраўнік ініцыятывы Алег Ражкоў

Алег Ражкоў. Фота: theothersby.org
Алег Ражкоў. Фота: theothersby.org

– І спрабуем рабіць інфармацыйную падтрымку гэтай групы, каб жыццё гэтай групы было больш бяспечнае ў краіне. Кажам пра фізічную бяспеку, лічбавую бяспеку, псіхалагічную. Мы спрабуем быць такімі “сінкчанг” для кам’юніці і праз журналістыку рашэнняў дапамагаць гэтай групе.

Для беларусаў, якія сканцэнтраваліся за мяжой, выкарыстоўваюцца іншыя формы працы, працягвае Алег Ражкоў. Тут і іншыя патрэбы.

– Працуем па кірунках фармавання інклюзіўных камандаў і робім трэнінгі для гэтых камандаў. Таксама думаем пра беларускі бізнес, які знаходзіцца за мяжой, сутыкнуўся з тым, што каманды не толькі складаюцца з беларусаў, але з розных нацыянальнасцяў, з людзей з розным колерам скуры, з рознымі гендарамі і з розных бэкграўндам. Таксама наша экспертыза тут з’яўляецца істотнай, і мы спрабуем бачыць гэтую місію ў гэтым.

“Журналісты за талерантнасць” – беларуская праваабарончая арганізацыя, створаная незалежнымі журналістамі ў 2009 годзе, развіццё культуры талерантнасці ў грамадстве – адна з галоўных задач ініцыятывы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя