BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зварот пра абмен беларускіх палітвязняў накіравалі нямецкім палітыкам

«Мы накіравалі ў адрас нямецкіх палітыкаў зварот пра абмен беларускіх палітвязняў. Без іх вызвалення — як мінімум палітвязняў з гуманітарнага спісу, вызвалення Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, Мікалая Статкевіча, Марыі Калеснікавай і многіх іншых, абмен не можа лічыцца справядлівым у адносінах да беларускага грамадства», — паведаміў палітык Павел Латушка.

Здымак ілюстрацыйны

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у бліжэйшы час магчыма адбудзецца абмен, удзельнікамі якога з аднаго боку стануць расейскія шпіёны і агенты, зняволеныя за злачынствы ў заходніх краінах, а з іншага — расейскія палітвязні і грамадзянін Германіі Рыка Крыгер, асуджаны ў Беларусі на смяротнае пакаранне і памілаваны Лукашэнкам. Дэталі пакуль невядомыя.

Беларускае Радыё Рацыя