BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Звыш 600 дзён  за кратамі правёў палітвязень Вячаслаў Аўчук

Звыш 600 дзён – такі час за кратамі правёў палітвязень з Берасцейшчыны Вячыслаў Аўчук.

Палітвязня Вячаслава Аўчука асудзілі па арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Мужчыну прызналі вінаватым у тым, што ў сакавіку 2021 года ён нібы пакінуў каментар у бок Аляксандра Лукашэнка ў сацсетцы «УКантакце» пад яго фотаздымкам.

Прысуд – два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хімія”). Суддзя – Андрэй Бачыла. Да таго ж суд пастанавіў канфіскаваць тэлефон як сродак злачынства, а сім-карту папросту знішчыць.

Вячаслаў Аўчук унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да “экстрэмісцкай дзейнасці”. Адбывае пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 39.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя