Міжнародны гуманітарны фонд выдаткаваў звыш 211 тысяч еўра на падтрымку палітвязняў, вызваленых у снежні.

На што пайшлі сродкі, распавяла прадстаўніца арганізацыі Вераніка Станкевіч:
-Трэба разумець, што Міжнародны гуманітарны фонд – гэта фонд, які закрывае базавыя гуманітарныя патрэбы. Таму гэтыя грошы і былі патрачаны на гуманітарныя патрэбы – гэта жыллё, харчаванне, базавае адзенне, медыкаменты, гігіена і транспарт. А таксама гэта была фінансавая першая дапамога невялікая, якая ў выглядзе кішэнных грошай выдавалася людзям адразу па прыбыцці.
Акрамя фінансавай дапамогі Гуманітарнага фонду, палітвязні атрымалі падтрымку і ад іншых арганізацый, сярод якіх – BySol і “Вясна”.
Да таго ж у адаптацыі да новага жыцця ў эміграцыі былым палітзняволенным цяпер дапамагаюць ментары ініцыятывы “Вольныя”.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






